2024 год — 80 гадоў з часу заснавання ўстановы аховы здароўя «Кобрынская цэнтральная раённая бальніца» (1944)
Паводле некаторых звестак, ужо ў XVI ст. у г. Кобрыне існавала ўстанова накшалт бальніцы. Аднак першае ўпамінанне, якое датычыцца медыцыны, адносіцца да канца XVIII ст.: згодна з рэвізіяй 1792 г. у горадзе пражываў адзін лекар. У 1846 г. узнікла вайсковая часовая бальніца на 100 ложкаў. Першая гарадская бальніца на 15 ложкаў адкрыта ў 1856 г., у штаце было пяць медработнікаў.
27 лютага 2023 г. — 75 гадоў з часу стварэння Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера (1948)
Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансер быў створаны рашэннем аблвыканкама 27 лютага 1948 г. Галоўным урачом назначаны Рыгор Аляксеевіч Сырнікаў. У штаце былі прадугледжаны 3,5 стаўкі ўрачоў, 2,5 стаўкі медсясцёр, 2 санітары, бухгалтар. З 1 сакавiка загадчыкам арганізацыйна-метадычнага кабінета стаў М. М. Скалькевіч, рэнтгенолагам — Я. Д. Бандарэнка.
2022 г. — 100 гадоў з часу адкрыцця камунальнай бальніцы ў г. Косава Палескага ваяводства (сучас. Івацэвіцкі р-н; 1922)
Пры польскай уладзе (1920–1939) кіраўніцтва аховай здароўя ажыццяўляў павятовы ўрач, які працаваў ў органе мясцовай ўлады. Косаўскі павет Палескага ваяводства быў раздзелены на 4 урачэбныя раёны з цэнтрамі ў Святой Волі, Косаве, Івацэвічах і Целяханах, дзе знаходзіліся амбулаторыі. Раённыя ўрачы вялі барацьбу з інфекцыйнымі захворваннямі, ажыццяўлялі санітарны наглад за школамі, вялі прыём хворых у амбулаторыях.
28 чэрвеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Карпіцкага Аляксандра Сяргеевіча (1960), доктара медыцынскіх навук, прафесара
Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў сям’і медыкаў. Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х – пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны.
11 снежня 2018 г. — 50 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце гарадской дзіцячай бальніцы (УАЗ «Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца»; 1968)
Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца была створана загадам Брэсцкага гарздраўаддзела № 24 ад 20 лютага 1968 г., як дзіцячая гарадская бальніца. Першым галоўным урачом была назначана Вера Рыгораўна Бакурына, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны ўрач БССР (1966), якая з 1954 г. загадвала дзіцячай паліклінікай абласной бальніцы.
1 сакавіка 2017 года — 45 гадоў з часу адкрыцця туберкулёзнай бальніцы ў в. Вярховічы (Камянецкі раён; 1972)
У сувязі з неабходнасцю ўмацавання дыягнастычнага і лячэбнага працэсу для хворых лёгачным туберкулёзам у канцы 1966 года пачалося будаўніцтва бальніцы ў вёсцы Вярховічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Абласная туберкулёзная бальніца «Вярховічы» была створана паводле рашэння № 100 выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 лютага 1972 года. 1 сакавіка быў назначаны першы кіраўнік бальніцы –галоўны ўрач Іосіф Казіміравіч Шалонік, выпускнік Віцебскага медыцынскага інстытута 1967 года.
2014 г. – 70 год з часу адкрыцця Жабінкаўскай раённай бальніцы (1944)
Да 1940 годаў Жабінцы была толькі аднапрыватная амбулаторыя, у якой працавалі ўрач ідва фельчары. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пры Жабінкаўскім райвыканкаме ў 1940 годзе быў утвораны райздраўаддзел. У гарадскім пасёлку Жабінка Брэсцкай вобласці ў 1940–1941 гадах функцыянавала амбулаторыя, у якой працавалі два ўрачы.
Пасля вызвалення Жабінкі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў райздраўаддзел зноў пачаў сваю работу. Аптэка ў Жабінцы адкрылася на другі дзень пасля вызвалення, а ў пачатку жніўня 1944 года сталі функцыяніраваць амбулаторыя і зубны кабінет, крыху пазней – эпідэміялагічны барак на 15 ложкаў.
1 снежня 2013 г. – 80 гадоў з часу адкрыцця ў Брэсце станцыі па аказанні хуткай дапамогі хворым (1933)
Гісторыя Брэсцкай бальніцы хуткай дапамогі бярэ свае вытокі з далёкіх 1930-х гадоў. 1 снежня 1933 года ў Брэсце-над-Бугам была створана станцыя па аказанні хуткай дапамогі хворым. Будынак бальніцы быў пабудаваны па новай вулiцы ў заходняй частцы горада ў 1935 годзе. У новым будынку змяшчалася таксама станцыя па аказанню хуткай дапамогі, а пасля рэканструкцыі ў 1939 годзе ўстанова мела 250 ложкаў.
27 лютага 2013 г. – 65 гадоў з часу стварэння Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера (1948)
Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансер быў створаны рашэннем аблвыканкама 27 лютага 1948 года.
2013 г. – 90 гадоў з часу адкрыцця ў Брэсце гарадской бальніцы (1923)
У 1921–1939 гадах у горадзе працавалi тры бальніцы і адна лячэбніца.